На страницу Раввина Йигаэль Йегуди
Гэты Дзень Перамогі
Мы сьвяткуем упарта
Гэты Дзень Перамогі,
Гэта Сьвята – бяз жартаў.
Гэты Дзень Перамогі
Што Габрэй з Беларусам,
Што ўсе іншые людзі –
Пасьвяткуйма хаўрусам.
У Гэты Дзень Перамогі
Сумаваць нам ня трэба,
Калі маем мы чарку,
Маем хлеб і да хлеба.
Дык няхай сёньня ўсе,
Што 'шчэ мысляць па-людзку,
За сьвяточным застольлем
Блаславяць хлеба лустку.
Хлеб зямлі беларускай –
Пачастунак знатнейшы.
Хаця маем да хлеба,
Але ж ён – найвышэйшы.
У гэты Дзень Перамогі
Блаславляць Творцу трэба
За жыцьцё ў парадках,
И за чыстае неба.
Гэты Дзень Перамогі,
Этот Праздник Победы -
Перададзены нам
Ад бацькоў ды ад дзеда.
Дзед ішоў з аўтаматам
З Волгі самай да Віслы,
Хто кляне яго сёньня –
Хай яму вочы кіснуць.
Што на Захадзе сёньня,
Што на Ўсходзе вар'яты
З глузду з'ехаўшы ўшчэнт
Абяліць хочуць катаў.
Тых пачвар фашыстоўскіх,
Халуёў тых натоўпы,
Што бязьвіннай крывёю
Затапілі Еўропу.
Гэты Дзень Перамогі
Мы сьвяткуем упарта,
Больш за сьвяты за ўсе
Сьвяткаваньня ён варты.
У гэты Дзень Перамогі
У дзень Б-скае славы
Падымайма ўжо чаркі,
П'ем за нашу Дзяржаву !
р. Ігаэл Йегудзі, Менск, травень 2010
Права человека
Страны. Мир в цифрах. Адреса.
Статистика.
Посольства
Статьи. Доклады. Комментарии